Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск — у клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) вечар акустычнага блюза, кантры і рок-н-рола ад Юрася Ускова і сяброў. Пачатак а 19-й.
У гісторыі:
1597 — Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.
1707 — Праз аб’яднаньне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была створаная Вялікабрытанія.
1954 — Заснаванае Англа-беларускае таварыства.
2014 — Аўтаномная рэспубліка Крым, Украіна — рэфэрэндум аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі, які усясьветная супольнасьць не прызнала легітымным.
У памяці:
37 — памёр Тыбэрый, рымскі імпэратар, падчас кіраваньня якога быў пакараны сьмерцю Ісус Хрыстос
1757 — нарадзіўся Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.
1890 — нарадзіўся Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр. Арганізатар яўрэйскага нацыянальнага тэатру ГОСЕТ, кіраўнік Яўрэйскага антыфашысцкага камітэту. Забіты супрацоўнікамі МГБ у Менску ў пачатку антысэміцкай кампаніі.
1935 — нарадзіўся Сяргей Юрскі, расейскі актор. Выступіў супраць расейскіх вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне.
1940 — нарадзіўся Бэрнарда Бэрталучы, італьянскі кінарэжысёр
1940 — памерла Сэльма Лагерлёф, швэдзкая пісьменьніца
1946 — нарадзіўся Мікалай Кірычэнка, актор, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатар.
1964 — нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, беларускі фатограф, паэт, перакладчык, публіцыст. Некаторыя яго тэксты пакладзеныя на музыку.
2000 — памёр. Павел Пруднікаў, беларускі пісьменьнік, які зьведаў савецкія рэпрэсіі 30-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».
Цытата на памяць:
«Уладары сьмертныя — дзяржава вечная».
Тыбэрый, рымскі імпэратар.