Саўка:
Сталін — бясьсьмерцен! Он выйграў вайну
І вазрадзіў ізь пепла страну.
Он так многа зьдзелаў для рускіх людзей,
Што хочуць яны яму зьдзелаць музей.
Рэфрэн (разам):
Будзе ў Расеі музэй Сталіна.
Сталіна, Сталіна.
Будзе ў Расеі музэй Сталіна,
Сталіна-на-на-на-на.
Грышка:
Сталін — тыран! Ён людзей забіваў
Ці накіроўваў на лесапавал.
Тое, што зробяць тырану музэй
Гаворыць пра розум рускіх людзей.
Рэфрэн.
Грышка:
А Гітлер — таксама тыран-людажэр.
Ён запаліў міжнародны пажар.
Але маю я для цябе навіну:
Бязь Гітлера Сталін ня выйграў бы вайну.
Саўка:
Ты што эта, Грыша імееш ввіду? А!
Рэфрэн 2 (разам):
Будзе ў Расеі музэй Гітлера.
Гітлера, Гітлера.
Будзе ў Расеі музэй Гітлера,
Гітлера-ра-ра-ра-ра.