Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Краўчук патлумачыў Свабодзе, чаму лічыць менскія перамовы безвыніковымі


Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук
Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук

Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны 81-гадовы Леанід Краўчук даў інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода. Сярод іншага ён расказаў, дзеля чаго бы паехаў у Крэмль да Пуціна, калі цяпер быў бы прэзыдэнтам Украіны, адказаў на пытаньне, ці варта было Ўкраіне адмаўляцца ад статусу ядзернай дзяржавы, згадаў, як Барыс Ельцын 15 гадоў таму адрэагаваў на пытаньне пра магчымасьць вайны паміж Расеяй і Ўкраінай, патлумачыў, чаму «залёныя чалавечкі» могуць прыйсьці і ў Беларусь, а таксама распавёў пра тое, які статус маюць ва Ўкраіне былыя прэзыдэнты.

Адказваючы на пытаньне Ганны Соўсь пра тое, чаму ён лічыць менскія перамовы безвыніковымі, Леанід Краўчук сказаў:

Калі мы зьбяром міжнародную канфэрэнцыю ў рамках Будапэшцкага мэмарандуму, Расея туды не паедзе. Яна адмовіцца прымаць удзел. Будзе чарговы палітыка-прапагандысцкі інфармацыйны акт супраць канкрэтных віноўнікаў, які не дае ніякіх канкрэтных вынікаў, таму што не нясе за сабой санкцый.

«Таму што быў Будапэшцкі мэмарандум, калі ЗША, Вялікая Брытанія і Расея (да іх пазьней далучыліся Францыя і Кітай) прынялі мэмарандум, у якім запісалі, што яны гарантуюць Украіне тэрытарыяльную цэласнасьць, недатыкальнасьць і сувэрэнітэт, таму што яна добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі. Такі мэмарандум ёсьць і сёньня. Ніхто яго не скасоўваў. Расея, праўда, ад яго адмовілася, але гэта ня значыць, што павінны адмовіцца ЗША і іншыя дзяржавы. Я задаю пытаньне, чаму ніхто нават не ўздыме пытаньне, не ініцыюе хаця б міжнародную канфэрэнцыю, ці міжнародную сустрэчу, каб нагадаць сьвету і сабе пра тое, што Ўкраіне далі такія гарантыі. Нават калі мы просім разгледзіць пытаньне аб прадастаўленьні Ўкраіне не наступальнай, а абараняльнай зброі, каб адстаяць сваю свабоду і незалежнасьць, нам гавораць «не, гэта можа не спадабацца Расеі». Тады пра што мы гаворым, пра якія міжнародныя пагадненьні? Калі Расея іх не выконвае, тады ніхто не выконвае. Нашто іх прымаць?

Тым больш менскія пагадненьні, якія падпісалі людзі, якія не надзеленыя высокай дзяржаўнай уладай. Такія рэчы як незалежнасьць Украіны, яе тэрытарыяльная цэласнасьць, павінны падпісваць прэзыдэнты — Парашэнка, Пуцін. Хаця б удвух падпісаць, каб было зразумела, пра што ідзе размова. Калі трэба, каб гэтае пытаньне разгледзела міжнародная супольнасьць, давайце разгледзім у рамках Будапэшцкага мэмарандуму.

Мы адмовіліся вельмі лёгка ад жэнэўскага фармату, пагаварылі аб нармандзкім фармаце, пагаварылі аб усіх фарматах, а абапіраемся толькі на менскі пратакол, на менскія пагадненьні, якія падпісалі людзі, якія не надзеленыя высокай дзяржаўнай ўладай, і сэпаратысты плюс да ўсяго. Я да такога дакумэнту ня маю вялікай веры, таму што гэта ня той дакумэнт, які выходзіць на вышэйшыя эшалёны ўлады. Але цяпер я бачу, што які б дакумэнт мы не прынялі, Расея яго выконваць ня будзе.

Мы просім у гэтай сытуацыі нам дапамагчы, паколькі мы маем на гэта права

Калі мы зьбяром міжнародную канфэрэнцыю ў рамках Будапэшцкага мэмарандуму, Расея туды не паедзе. Яна адмовіцца прымаць удзел. Будзе чарговы палітыка-прапагандысцкі інфармацыйны акт супраць канкрэтных віноўнікаў, які не дае ніякіх канкрэтных вынікаў, таму што не нясе за сабой санкцый. Санкцыі цяпер ўжываюцца эканамічныя ў асноўным. Я думаю, што сказаць, што яны не дзейнічаюць, было б няправільна. Але напэўна гэтыя санкцыі трэба ўдасканаліць, каб павялічыць ціск на Расею. Іншага шляху я не бачу.

Калі Расея добраахвотна ня хоча адмовіцца ад агрэсіі і разьдзярбаньваньня тэрыторый Украіны, то, зразумела, трэба пэўныя акцыі прадпрымаць. Але мы павінны самі таксама праводзіць рэформы, мацаваць абаронную моц, аб’ядноўваць людзей вакол абароны сваёй радзімы. Ніхто за нас гэтага ня зробіць. Гэта ўсё ў рамках украінскага грамадзтва. Мы нікога і не просім за нас працаваць. Мы просім у гэтай сытуацыі нам дапамагчы, паколькі мы маем на гэта права. Гэтае права зафіксаванае ў міжнародным мэмарандуме..."

Цалкам інтэрвію зь першым прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком на сайце Свабоды ў панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG