Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: Беларусь гатовая да шырокамаштабнага ўзаемадзеяньня з Паўночнай Карэяй


Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў ўчора ў Менску сустрэўся з міністрам замежных спраў КНДР Лі Су Ёнам, паведамляе прэсавая служба беларускага ўраду.

У ходзе сустрэчы Кабякоў адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў выбудоўваньні канструктыўных адносін з усімі партнэрамі. Традыцыйна адным з прыярытэтаў зьяўляецца разьвіцьцё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Упэўнены, што ў гэтай сфэры беларуска-карэйскія ўзаемаадносіны валодаюць вялікім незадзейнічаным патэнцыялам», — сказаў беларускі прэм’ер. Ён дадаў, што Беларусь гатовая да шырокамаштабнага ўзаемадзеяньня з Паўночнай Карэяй.

«Наколькі мне вядома, вы пазначылі наступныя прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва: пастаўкі ў КНДР сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі і арганізацыя зборачных вытворчасьцей гэтай тэхнікі, пастаўкі прадукцыі лёгкай прамысловасці, актывізацыя працы міжурадавай камісіі, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі», — сказаў Кабякоў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі, паводле яго слоў, скаардынуе працу для прапрацоўкі названых праектаў.

У ходзе візыту прадстаўнікі КНДР ўжо наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, дзе змаглі асабіста ацаніць іх патэнцыял. Кабякоў выказаў надзею на тое, што сустрэчы з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў прайшлі ў канструктыўным ключы і надалі пэўны імпульс развіццю беларуска-карэйскага ўзаемадзеяньня.

Візыт дэлегацыі з Паўночнай Карэі ў Беларусі пачаўся 8 сакавіка. Міністар замежных спраў КНДР Лі Су Ён правёў сустрэчы са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем, наведаў прадпрыемствы Менска і Менскай вобласьці. Сустрэча з прэм’ерам Кабяковым была завяршальнай у ягоным 5-дзённым візыце. Сёньня візыт заканчваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG