Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Solar Impulse: вакол сьвету на энэргіі сонца


Двое швайцарцаў спрабуюць давесьці, што сонечная энэргія здольная прыйсьці на зьмену цяперашнім «брудным» рухавікам.

Двое швайцарцаў спрабуюць давесьці, што сонечная энэргія здольная прыйсьці на зьмену цяперашнім «брудным» рухавікам.

Сёньня раніцай двое паветраплавальнікаў распачалі першую ў гісторыі спробу зьдзейсьніць аблёт зямнога шара на апараце, які выкарыстоўвае выключна сонечную энергію. Самалёт вылецеў з Абу-Дабі і праз 10 гадзін павінен прызямліцца ў Маскаце, сталіцы султанату Аман.

Некаторыя этапы кругасьветнага пералёту, напрыклад, над Ціхім і Атлянтычным акіянамі, запатрабуюць беспасадкавага знаходжання ў паветры на працягу некалькіх сутак.

Размах крылаў апарата Si2 трохі перавышае размах крылаў «Боінга-747», але вага самалёта супастаўная з сярэднім легкавым сямейным аўтамабілем.

Заснавальнікі праграмы Solar Impulse і пілёты сонечнага апарата швайцарцы Бертран Пікар і Андрэ Боршбэрг выказалі надзею, што іх намаганьні будуць садзейнічаць паступовай адмове ад цяперашніх тэхналёгій, якія «забруджваюць навакольнае асяродзьдзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG