Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і сэпаратысты сьцьвярджаюць, што завяршылі адвод цяжкіх узбраеньняў


Да вечара 7 сакавіка сэпаратысты і ўкраінскае камандаваньне заявілі аб завяршэньні адводу цяжкіх узбраеньняў ад лініі судакрананьня

На ўсходзе Ўкраіны абодва бакі збройнага канфлікту заявілі аб адводзе цяжкага ўзбраеньня за межы буфэрнай зоны, прадугледжанай дамовамі, падпісанымі 12 лютага ў Менску. Паводле пагадненьняў, розныя віды артылерыі павінны быць адведзены на адлегласьць ад 50 да 140 кілямэтраў.

Да вечара суботы місія АБСЭ не пацьвердзіла выкананьне гэтага патрабаваньня і настойвае на свабодным доступе міжнародных назіральнікаў у зону канфлікту. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

У пятніцу міністры замежных справаў Расеі і Германіі Сяргей Лаўроў і Франк-Вальтэр Штайнмаер у тэлефоннай размове выказаліся за падаўжэньне мандату назіральнай місіі АБСЭ ва Ўкраіне і давядзеньне яе колькасьці да адной тысячы назіральнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG