Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка пагадзілася спыніць галадоўку — расейская крыніца


4 сакавіка 2015 году.
4 сакавіка 2015 году.

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў СІЗА ў Расеі, пагадзілася спыніць галадоўку, заяўляе Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі (ФСВП).

«Сёньня абвінавачаная Надзея Саўчанка пагадзілася выконваць рэкамэндацыі лекараў па падтрыманьні стану свайго здароўя і дала згоду на прыём курынага булёну. Надзея Саўчанка застаецца пад дынамічным назіраньнем лекараў-спэцыялістаў і працягвае атрымліваць неабходную тэрапію» — гаворыцца ў паведамленьні.

Абаронцы Саўчанкі гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць. «Зараз я паеду да Саўчанка і ўсё даведаюся пра „частковае спыненьне галадоўкі“, як паведамляе ФСВП. Да гэтага мне няма чаго паведамляць» — напісаў адвакат Марк Фейгін у Twitter’ы.

Сёньня 83-ці дзень галадоўкі, якую Саўчанка абвясьціла ў знак пратэсту супраць свайго ўтрыманьня ў Расеі.

4 сакавіка Басманны суд у сталіцы Расеі Маскве адмовіў у задавальненьні скаргі абароны Саўчанкі на адмову сьледчага адпусьціць яе на пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэлегатам якой яна зьяўляецца.

У Расеі Надзею Саўчанка абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, а ў канцы студзеня ёй дадалі яшчэ і абвінавачаньне ў незаконным перасячэньні расейскай мяжы. У канцы чэрвеня мінулага году сэпаратысты захапілі яе ў палон, сілком перавезьлі празь мяжу і перадалі расейскім сілавікам. Паводле доказаў, якія падала абарона, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, паколькі патрапіла ў палон яшчэ да іх сьмерці. Саўчанка усе абвінавачваньні адхіляе.

Надзея Саўчанка, народны дэпутат Украіны 8-га скліканьня, зьяўляецца дэлегатам Вярхоўнай Рады ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, мае міжнародны імунітэт.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG