У Празе на моўных курсах жонка пазнаёмілася зь Веранікай. Веранічыны бацькі эмігравалі ў Нямеччыну ў 1968, там дзяўчынка засвоіла ад іх крыху чэскай. Выйшаўшы замуж, пастанавіла лепей навучыцца мове дзядоў і прыехала ў Прагу. Малую дачку запісала ў тутэйшы садок.
Вераніцы я паказваў Радыё Свабода.
«Вам у нас было цікава?» — спытаўся я пры разьвітаньні.
«Надзвычайна — адказала яна. — Раней я ніколі ня бачыла столькі людзей, якія зарабляюць на жыцьцё мазгамі».
Вераніка была жонкай пастара, яны жылі ў рабочым квартале вялізнага прамысловага гораду.
Жыцьцё часам пасылае мэсыдж, сэнс якога цяжка разгадаць. Але ўвесь час табе рупіць гэта зрабіць.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org