Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выдала Армэніі тэхнічнага дырэктара Velcom


Пра гэта выданьню CNews паведаміў адвакат Сачкова Армэн Багдасаран.

Цяпер Сачкоў знаходзіцца ў СІЗА Службы нацыянальнай бясьпекі Армэніі.

У пракуратуры Армэніі пакуль не камэнтуюць сытуацыю. Намесьнік начальніка міжнародна-прававога ўпраўленьня пракуратуры Беларусі Ігар Раманенка сказаў, што інфармацыя аб экстрадыцыі Сачкова зьяўляецца службовай і не падлягае распаўсюджваньню.

Паводле выданьня, Сачкову прад’яўленае абвінавачваньне па шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэксу Армэніі: незаконнае прадпрымальніцтва, спалучанае з прычыненьнем шкоды ў асабліва буйных памерах, зробленае арганізаванай групай; злоўжываньне паўнамоцтвамі службоўцамі камэрцыйных ці іншых арганізацый, што пацягнула цяжкія наступствы; зьмена кампутарнай інфармацыі, зробленая з выкарыстаньнем службовага становішча, і кампутарны сабатаж.

Адвакат кажа, што Сачкоў сваёй віны не прызнае і рыхтуецца да дачы паказаньняў.

Уладзімер Сачкоў нарадзіўся ў Беларусі, адукацыю атрымаў у Калінінградзе. Працаваў тэхнічным дырэктарам паўночна-заходняга філіялу «Вымпелкома» (гандлёвая марка «Білайн»), у 2009 годзе пераехаў у Армэнію, дзе працаваў дырэктарам тэхнічнага блёка ў «АрменТеле» — армянскай «дачцы» «Вымпелкома».

У 2013 годзе ў «АрменТеле» зьмянілася кіраўніцтва і Сачкоў зьехаў у Беларусь. Аднак летась Служба нацбясьпекі Армэніі ўзбудзіла крымінальную справу супраць былога кіраўніцтва «АрменТеле». Яго зьвінавацілі ў арганізацыі злачыннай групы з мэтай стварэньня «шэрай» схемы па перадачы міжнароднага трафіку кампаніі і крадзяжы адпаведных даходаў.

Сачкова затрымалі ў Беларусі ў 2014 годзе пры спробе вылецець у Аўстрыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG