Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка прымае пажыўныя сумесі для мозгу — праваабаронца


Надзея Саўчанка. фота: www.shutterstock.com
Надзея Саўчанка. фота: www.shutterstock.com

Украінская лётніца Надзея Саўчанка прымае пажыўныя сумесі для мозгу, але гатовая абвесьціць сухую галадоўку, калі яе ня звольняць, —​ заявіла сёньня Радыё Свабода расейская праваабаронца Зоя Сьветлавая.

Напярэдадні Сьветлавая наведала Саўчанку ў шпіталі СІЗА. Як заявіла Сьветлавая, паводле турэмных лекараў, стан Саўчанкі — здавальняючы.

«Чалавечым мовай гэта азначае, што яна пакуль не памірае. Я назіраю за ёй кожны тыдзень, бачу, як яна худнее, бляднее. Цяпер яна скардзіцца на тое, што ў яе кружыцца галава, баліць сэрца. Лекары ўважліва сочаць за ёю» — сказала праваабаронца.

«Яна адмаўляецца ад ін’екцый глюкозы і пагадзілася на тое, каб прымаць нейкія нямецкія пажыўныя сумесі, у якіх бялкі, трохі глюкозы. Як патлумачыла Саўчанка, гэта для таго, каб яе мозг працаваў. Лекары ёй патлумачылі, што з-за таго, што яна так доўга галадае, п’е толькі ваду і гарбату і адмовілася ад глюкозы, арганізм у любы момант можа, як яна кажа, „крякнуть“, то бок ёй можа рэзка стаць горш, яна ўпадзе у кому і ў адносінах да яе ўжывуць прымусовае лячэньне» — дадала Сьветлавая.

Галаданьне Надзеі Саўчанка доўжыцца ўжо 80 дзён. Украінскі амбудсмэн Валерыя Луткоўская заклікала расейскіх сьледчых замяніць арышт Саўчанкі на іншую меру стрыманьня з-за пагаршэньня яе самаадчуваньня.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG