Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадарожніца Нямцова адмаўляе вэрсію забойства з-за рэўнасьці і паскардзілася, што яе не выпускаюць ва Ўкраіну


Ганна Дурыцкая, украінская мадэль, якая была разам зь Барысам Нямцовым падчас яго забойства, ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу Дождж распавяла аб абставінах злачынства.

Паводле Дурыцкай, яны зь Нямцовым сустрэліся ў кавярні ў ГУМе, пасьля чаго вырашылі прагуляцца да дома палітыка. Нічога падазронага, па словах жанчыны, да моманту забойства не адбывалася, ніякага сачэньня за сабой і Нямцовым яна не заўважыла.

Яна кажа, што ў Барыса стралялі ззаду. Яна ня бачыла асобы забойцы. Дурыцкая памятае толькі сьветлы аўтамабіль, які рэзка ад’ехаў. Адразу пасьля стрэлаў яна пабегла да сьнегаўборачнай машыны, каб спытаць нумар тэлефону паліцыі.

Ганна Дурыцкая таксама адзначыла, што цяпер знаходзіцца ў кватэры ў сяброў у Маскве. Паводле яе словаў, да яе прыстаўленая кругласутачная ахова. Ёй не даюць выехаць ва Ўкраіну. Да гэтага часу працягваюцца сьледчыя дзеяньні.

«Я не давала ніякіх падпісак, і я маю поўнае права пакінуць тэрыторыю Расеі. Я выканала ўсе сьледчыя дзеяньні. Я не разумею, што я яшчэ магу зрабіць, і чаму мяне ня могуць адпусьціць» — сказала Дурыцкая.

Яна таксама ня ведае, што магло стаць прычынай забойства палітыка. Вэрсію забойства з-за рэўнасьці да яе Дурыцкая адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG