Актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Менску ў памяць забітага Барыса Нямцова, пасьля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах. Здымкі каля амбасады Расеі супрацоўнікі МУС забаранілі, аднак самай акцыі не перашкаджалі, — піша «Беларуская праўда».
А 18-й гадзіне на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты актывісты разьвіталіся з Барысам Нямцовым невялікім памінальным мітынгам.
У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі «Эўрапейскай Беларусі», Руху салідарнасьці «Разам», грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва».
Расейскі палітык Барыс Нямцоў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы на Вялікім Маскварэцкім мосьце.