Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шэрагу гарадоў Расеі адбыліся акцыі памяці Барыса Нямцова


Цветы на месте убийства Бориса Немцова в самом центре Москвы
Цветы на месте убийства Бориса Немцова в самом центре Москвы

У Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ў 90-х гадах працаваў губэрнатарам забіты апазыцыйны палітык, сустаршыня партыі «РПР-ПАРНАС» Барыс Нямцоў, у суботу прайшла акцыя яго памяці.

Акцыя пачалася сэрыяй адзіночных пікетаў на галоўнай вуліцы горада — Вялікай Пакроўскай. Каля дзясятку маладых людзей стаялі на некаторай адлегласьці адзін ад аднаго, трымаючы чорна-белыя партрэты загінулага і невялікія плякаты. На іх было напісана, што забіты Барыс Нямцоў «змагаўся за вольную Расею».

Пазьней каля двух дзясяткаў чалавек прайшлі ў Ніжагародзкі Крэмль і ўсклалі кветкі да галоўнага ўваходу будынка абласной адміністрацыі, дзе працаваў палітык. Яны ўсталявалі партрэты Нямцова і запалілі сьвечкі, перадае «Інтэрфакс».

У Яраслаўлі да абласной Думе, дэпутатам якой да дня сваёй гібелі быў Барыс Нямцоў, на акцыю памяці выйшлі сотні людзей.

Памятная акцыя адбылася таксама ў Пецярбургу. На Траецкай плошчы каля Салавецкага каменя — гвазьдзікі, ружы, запаленыя свечкі, партрэты Барыса Нямцова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG