Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотню футбольных фанатаў загрузілі ў аўтазакі і некуды вывезьлі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сайт заўзятараў футбольнай каманды «Дынама» (Менск) belultras.by паведамляе пра затрыманьне каля сотні фанатаў. Па зьвестках рэсурсу, хлопцы меліся браць удзел у чарговым турніры па зьмяшаных адзінаборствах у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, які месьціцца ў Фрунзэнскім раёне Менску.

Аднак замест спарынг-партнэраў аматарам футболу давялося мець справу з байцамі спэцназу: агулам блізу ста ўдзельнікаў меркаванага мерапрыемстьва былі загружаныя ў міліцэйскія аўтазакі і вывезеныя ў невядомым кірунку.

Тэлефонная сувязь з заўзятарамі, чыя віна пакрыта змрокам, адсутнічае. У міліцыі Фрунзэнскага раёну ніякіх зьвестак адносна інцыдэнту не падаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG