Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Белавус: Беларуская мова ня толькі жыве, але і натхняе на новыя ініцыятывы


Belarus - the day of mother language, Courtesy
Belarus - the day of mother language, Courtesy

«Сьвята роднай мовы» праходзіць 22 лютага ў менскім бізнэс-клюбе Imaguru.

«Сьвята роднай мовы» праходзіць 22 лютага ў менскім бізнэс-клюбе Imaguru. Мерапрыемства пачалося ў 14.00, яно прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які быў заснаваны ЮНЭСКА і традыцыйна адзначаецца 21 лютага.

Арганізатарамі «Сьвята роднай мовы» выступілі каманды грамадзкага агенцтва «Арт Сядзіба», культурнай пляцоўкі «Беларуская прастора» і «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).

У гэтым годзе ў фармаце культурна-адукацыйнага свята было вырашана аб’яднаць беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, а таксама вытворцаў сувэніраў і паштовак, цікавых музыкаў і іншых творчых працаўнікоў.

Сустрэчы ў рамках Дня роднай мовы ў гэтым годзе доўжацца ўжо трэці дзень. 20-га мерапрыемствы прайшлі ў ліцэі БДУ, на журфаку, 21-га — у многіх гарадах Беларусі, а сёння, тут, апагей гэтага свята», — сказаў Белавус.

«Галоўная задача на сёньня — паказаць, што беларуская мова ня толькі жыве, але і натхняе іншых людзей на розныя ініцыятывы», — падкрэсліў кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус у інтэрвію БелаПАН.

Сьвята падзеленае на тры тэматычныя зоны — прэзентацыйна-гандлёвую, музычна-забаўляльную і адукацыйную.

На першай пляцоўцы сваю прадукцыю, зьвязаную з нацыянальнай тэматыкай, прадстаўляюць Менскі гадзіньнікавы завод, які выпусьціў лінейку гадзін «Спадчына» («Спадчына»), і вытворца ніжняй бялізны з арнамэнтам Bializna.by. Тут жа праходзіць прэзэнтацыя новай настольнай гульні «Казачнік» («Казачнік») і кампутарнай гульні «Легенды Эйзэнвальда», майстар-клясы па кулінарыі, выступ КВЗ, а таксама літаратурна-музычная праграма, падчас якой выступяць пісьменьнікі і літаратары Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Алесь Плотка, Зьміцер Вішнёў, беларускія барды. Для маленькіх наведнікаў сьвята прадугледжана дзіцячая зона.

На музычна-забаўляльнай пляцоўцы працуе выстава плякатаў Уладзіміра Крукоўскага. Адбудуцца лекцыя і практычныя заняткі па народных танцах Беларусі. Тут жа пройдуць прэзэнтацыі выданьняў ТБМ і Цэнтру славянскіх моў і культур, заплянавана праграма моўных курсаў «Моваведа». Бліжэй да вечара на гэтай пляцоўцы выступяць гурты Vuraj, Yamaya, «Крама», «Рэспубліка Паліна».

У адукацыйнай зоне госьці могуць наведаць майстар-клясы па працы з энцыкляпэдычнай сыстэмай Wikipedia, дзе спэцыялісты раскажуць пра тое, як можна ўдасканальваць беларускамоўны сэгмэнт гэтай свабоднай энцыкляпэдыі. Прадстаўнікі каманды infarmatyka.org прачытаюць лекцыю пра тое, як паводзіць навуковую дзейнасьць у галіне матэматыкі на беларускай мове. Тут жа ахвотныя змогуць далучыцца да напісаньня VIII Усебеларускай дыктоўкі, сустрэцца з мовазнаўцам, былым дыпляматам Пятром Садоўскім, наведаць майстар-клясы Натальлі Гамаюнава і Валянціны Слюнчэнкі па вырабе паштовак-выцінанак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG