Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны пераможцы конкурсу паштовак «Віншуем па-беларуску»


Паштоўкі пераможцаў конкурсу «Віншуем па-беларуску!» можна будзе атрымаць на Сьвяце роднай мовы ў Менску

21 лютага ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень стаў сьвятам беларускай мовы, хоць і быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999-м годзе і падтрыманы Гэнэральнай Асамблеяй ААН як Міжнародны дзень роднай мовы.

Радыё Свабода разам з удзельнікамі конкурсу «Віншуем па-беларуску!» не магло застацца абыякавым і сёньня прэзэнтуе найлепшыя конкурсныя працы, а таксама паштоўкі пераможцаў, якія ўжо надрукаваныя і чакаюць вашых марак ды пажаданьняў.

Пераможцам конкурсу стала Настасься Дыро. Яна будзе ўрачыста ўзнагароджаная 22 лютага на «Сьвяце роднай мовы» ў Менску ды атрымае абяцаную намі электронную чыталку «Kindle».

Рэдакцыя Радыё Свабода вырашыла ўзнагародзіць каштоўным падарункам, плэерам iPod shuffle, і яшчэ адну аўтарку паштоўкі з вобразам Вершніцы — Юлію Галавіну.

Вершніца — вобраз, раcпрацаваны для вокладкi кнiгi Алеся Плоткі «Байсан». Як кажа паэт — гэта муза, якая застанецца ў вечнасьцi пасьля сьмерці аўтара. Ідэя: Алесь Плотка. Эскіз вобразу: Ліза Пастушэнка.

Гэты дзьве паштоўкі ўжо надрукаваныя і будуць прэзэнтаваныя 22 лютага на «Сьвяце роднай мовы».

Кожны ахвотны зможа атрымаць паштоўкі і на іншых мерапрыемствах Радыё Свабода. Бліжэйшае — 25 лютага ў кнігарня «логвінаЎ», прэзэнтацыя новай кнігі Аляксандра Лукашука «Дзясяты паверх». Пачатак а 19.00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG