Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Android і iOS зьявіўся каляндар «Не маўчы па-беларуску!». Новае слова штодня


Да Тыдня роднай мовы кампанія «Будзьма беларусамі!» робіць падарунак — бясплатнае дастасаваньне «Не маўчы па-беларуску!» для iOS і абноўленае дастасаваньне для Android.​

Ад сёньня:

1. Каляндар «Не маўчы па-беларуску» будзе актуальны ня толькі ў 2015 годзе! Дастасаваньне пасуе да кожнага году.

2. Зьявілася каляндарная сетка. Цяпер можна паглядзець малюнак на любы дзень.

3. Зьявіўся графічны віджэт (толькі для Android).

4. Выпраўленыя недахопы папярэдняй вэрсіі.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» ад «Будзьма!» — гэта 365 беларускіх словазлучэньняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.

Наборы паштовак можна набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі. Дзе шукаць — ТУТ!

Мабільную вэрсію календара адмыслова для кампаніі «Будзьма беларусамі!» зрабіла Студыя Ігара Назаранкі.

Усталёўваем бясплатнае дастасаваньне для iOS!

Усталёўваем, альбо абнаўляем дастасаваньне для Android!

budzma.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG