Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магерыні: Наступ сэпаратыстаў на Дэбальцава — відавочнае парушэньне менскіх дамоўленасьцяў


Фэдэрыка Магерыні
Фэдэрыка Магерыні

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па пытаньнях міжнароднай палітыкі і бясьпекі Фэдэрыка Магерыні назвала наступ прарасейскіх сэпаратыстаў на ўкраінскі горад Дэбальцава — «відавочным парушэньнем» рэжыму спыненьня агню.

«Сэпаратысты павінны спыніць усе баявыя дзеяньні», — заявіла Фэдэрыка Магерыні пасьля таго, як украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка абвясьціў пра завяршэньне апэрацыі па вывадзе ўрадавых войскаў з Дэбальцава. Паводле кіраўніцы эўрапейскай дыпляматыі, «для ўсіх тых, хто хоча пакінуць горад, мусіць быць арганізаваны бясьпечны калідор».

Журналісты і назіральнікі АБСЭ, якім даручана адсочваць захаваньне замірэньня, не былі дапушчаныя сэпаратыстамі ў Дэбальцава.

Эўразьвяз заклікаў да неадкладнага допуску чальцоў міжнароднай маніторынгавай місіі ў гэты горад.


Штэфэн Зайбэрт, прэсавы сакратар канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, заявіў, што Нямеччына «рашуча асуджае ваенныя дзеяньні сэпаратыстаў у Дэбальцава», якія, паводле яго, зьяўляюцца «грубым парушэньнем» мірнай дамоўленасьці і надзеяў на мір.

Прадстаўнік ураду Францыі Стэфан Ле Фоль сказаў, што нельга яшчэ казаць, што менскае пагадненьне «правалілася», а яго краіна зробіць «усё, каб захаваць пагадненьне».

Чакаецца, што лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць тэлефонную размову ўвечары, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне.

На мінулым тыдні Брусэль папярэдзіў, што гатовы ўзмацніць санкцыі супраць Масквы, калі дасягнутыя ў Менску мірныя дамоўленасьці па Данбасе ня будуць выконвацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG