«Сёньня ў афіцыйным часопісе быў апублікаваны дадатковы сьпіс, — сказала Кацыянчыч. —. Як вы памятаеце, гэта быў сьпіс, узгоднены ў канцы студзеня на пазачарговым саміце міністраў замежных спраў у адказ на падзеі ў Марыюпалі і завершаны тыдзень таму. Ён ужо апублікаваны і ўступіў у сілу. Вы таксама памятаеце, што Рада міністраў замежных спраў у канцы студзеня прасіла пачаць падрыхтоўчую працу на варыянтамі далейшых дзеяньняў, і гэтая праца працягваецца ў цяперашні час. Відавочна, што ў сьвятле падзей гэтыя захады могуць быць адкарэктаваныя ў станоўчы ці адмоўны бакі».
Кацыянчыч сказала, што цяпер прадстаўнікі ЭЗ уважліва сочаць за выкананьнем менскіх пагадненьняў. Яна заявіла, што, нягледзячы на шэраг інцыдэнтаў, рэжым спыненьня агню ў асноўным выконваецца.