Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан рэкамэндуе не выкарыстоўваць «георгіеўскую» стужку на дзяржаўным узроўні


У Казахстане на дзяржаўным узроўні будуць забароненыя так званыя «георгіеўскія» стужкі.

У прыватнасьці, як паведамляецца, падчас мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Казахстане чорна-аранжавая стужка выкарыстоўвацца ня будзе:

«Георгіеўскія стужкі ня будуць выкарыстоўвацца на Дзень Перамогі ў Казахстане. Расейскай амбасадзе рэкамэндавана ўстрымацца ад іх раздачы грамадзянам», — заявілі выданьню ва ўладных структурах.

Пры гэтым удакладняецца, што падчас ваеннага параду ў Астане яго ўдзельнікі будуць выкарыстоўваць чырвоны як традыцыйны колер Перамогі і бірузовы — як колер нацыянальнай адметнасьці казахаў. Сама па сабе «георгіеўская» стужка сымбалізуе расейскае самадзяржаўе і ня мае ніякага дачыненьня да гістарычнай спадчыны экс-савецкіх рэспублік.

Падаецца, што свой замянальнік расейскай стужцы прыдумалі і ўлады Беларусі: падчас чарговага зьезду БРСМ Аляксандар Лукашэнка быў уганараваны чырвона-зялёнай бантом, які прыйшоўся яму даспадобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG