Новы выпуск сваёй перадачы на Радыё Свабода беларускі музыка і мастак Андрусь Такінданг прысьвяціў Дню сьвятога Валянціна і заклікаў беларусаў кахаць на поўную моц, насуперак палітычным інтрыгам, гвалту і катам.
Калі невядома, хто стане крайнім
Svaboda, Onliner, TUT.BY ці кантакт.
Нам застанецца толькі каханьне,
Давайце ж у поўную сілу кахаць!
Калі невядома, ці будзем мы дома,
Ці будзем мы дома жыць, як у гасьцях.
Сьпяшайце казаць пяшчотныя словы,
Давайце ж на поўную сілу кахаць.
Кахаю, кахаю, кахаю!
Ці будзем мы заўтра пад гордай пагоняй.
Ці будзем мы заўтра пад чорнай зямлёй
А мо застанемся ў стабільным палоне,
Стаяць на парозе ў чаканьні Гадо.
Насуперак ростам нафтаздабычы,
Насуперак жарсьцям гульні палітычнай,
Насуперак гвалту, катам, ахвярам
Кахаю.