Ужо пратакольная сустрэча заходніх лідэраў у менскім аэрапорце выклікала ў карыстальнікаў Фэйсбука першыя моцныя пачуцьці.
Ніколі не начавала ў Палацы, канстатуе карэспандэнтка «Комсомольской правды».
Віктар Малішэўскі пасьля 16 гадзін перамоваў прапануе ацэньваць іх не як «прарыў», а як «тупік».
Даволі шмат пісаў у ФБ пра перамовы карэспандэнт Эўрарадыё Алесь Пілецкі, які прысутнічаў у Палацы Незалежнасьці.
Спачатку ён параўнаў саміт зь пеклам.
Пасьля праведзеных у Палацы Рэспублікі 19 гадзін журналісту ўвесь навакольны сьвет пачаў здавацца віртуальнай рэальнасьцю.
Дарэчы, самога Пілецкага ў эфіры на расейскім тэлеканале РБК назвалі «Плісецкім». Відаць, прозьвішча Пілецкі для іх надта незразумелае, іранізуе Віталь Цыганкоў.
Той жа Віталь Цыганкоў працягваў іранічны погляд на саміт у наступным запісе, запытаўшы, ці праслухоўваў Лукашэнка ўдзельнікаў перамоваў.