Расея вылучае непрымальныя ўмовы, дадаў украінскі лідэр. Пры гэтым, паводле прэзыдэнта Ўкраіны, яшчэ застаецца надзея на дасягненьне пагадненьня.
Паведамляецца таксама, што ўдзельнікі перамоваў вярнуліся ў залю пасяджэньняў, хоць раней зьявілася інфармацыя, што сустрэча завяршылася.
Перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыі і канцлера Нямеччыны пачаліся ў Менску ў сераду ўвечары і працягваліся ўсю ноч.