Клімкін: Перамовы «нармандзкай чацьвёркі» працягваюцца
«Мы працягваем працаваць, мы працуем бесьперапынна ва ўсіх магчымых фарматах», — сказаў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, адказваючы на пытаньне, ці працягваецца праца ў нармандзкім фармаце, паведамляеінфармацыйнае агенцтва УНІАН.
Парашэнка пра магчымасьць падпісаньня мірнай дамовы: «Паглядзім»
Журналісты спынілі Пятра Парашэнку, які вяртаўся ў залю перамоваў і спыталі, ці будзе падпісаная дамова па выніках саміту. Прэзыдэнт Украіны адказаў коратка: «Паглядзім».
Хайдзі Тальявіні пакінула перамовы
"Ніякіх камэнтароў",— сказала журналістам прадстаўніца старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе, пакідаючы перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыві і канцлеркі ФРГ.
Лідэры краін нармандзкай чацьвёркі пакінулі залю перамоваў
Хайдзі Тальявіні пакінула перамовы
"Ніякіх камэнтароў",— сказала журналістам прадстаўніца старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе, пакідаючы перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыві і канцлеркі ФРГ.
Да прадстаўнікоў прэсы выйшаў Пуцін.
Пуцін паведаміў, што адзін дакумэнт ужо падпісаны – аб комплексе захадаў на імплемэнтацыю Менскіх дамоваў.
Другі дакумэнт – заява чатырох прэзыдэнтаў аб тым, што яны падтрымліваюць гэты працэс, не падпісаны.
На перамовы Кантактнай групы ў «Дыпсэрвіс» вярнулася прадстаўніца АБСЭ Хайдзі Тальявіні, якая пакінула будынак 3 гадзіны таму.
Пуцін заявіў, што «Кіеўская ўлада адмаўляецца ад наўпростых перамоваў з сэпаратыстамі»
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у кулюарах менскага саміту заявіў, што бакі дамовіліся пра спыненьне агню з 0 гадзін 15 лютага, пра адвод цяжкага ўзбраеньня ад сёньняшняй лініі сутыкненьня - для украінскіх сілаў, і ад лініі, зафіксаванай у дамове ад 19 верасьня, - для сэпаратыстаў.
Пуцін таксама заявіў, што быў абмеркаваны комплекс невайсковых пытаньняў – канстытуцыйная рэформа ва Ўкраіне, якая б гарантавала правы людзей на Данбасе, памежныя пытаньні, гуманітарныя, а таксама імплімэнтацыя раней прынятага закону пра асаблівы статус Данбасу і цэлы комплекс пытаньняў эканамічнага і гуманітарнага характару.
Сэпаратысты патрабуюць, каб 8000 украінскіх салдат склалі зброю,— Пуцін
Паводле слоў расейскага прэзыдэнта, праблема ў тым, што ДНР і ЛНР сьцьвярджаюць, што ў адказ на агрэсію Кіеўва яны ня толькі стрымалі атаку, але і атачылі групоўку ў складзе 6–8 тысяч чалавек. «І яны зыходзяцть з таго што гэтая групоўка спыніць супраціў і складзе зброю. Прадстаўнікі Украіны мяркуюць, што атачэньня няма. Заклікаем праяўляць стрыманасьць. Зрабіць усё, каб развядзеньне тэхнікі адбылося без лішняга кровапраліцьця. У мяне ёсьць сумневы — калі такое акружэньне ёсьць, то тыя, хто ў акружэньні, будуць вырывацца. Мы дамовіліся з Парашэнкам, што ваенныя экспэрты высьветляць, што адбываецца на самой справе. Заклікаю да міру і спыніць кровапраліцьцё».
Ангела Мэркель и Франсуа Алянд пакінулі Палац Незалежнасьці
Пятро Парашэнка пакідае Палац Незалежнасьці. Яго праважае Аляксандар Лукашэнка.
Украіна не пагадзілася на фэдэралізацыю
Пятро Парашэнка заявіў журналістам па вынікам саміту, што Трохбаковая кантактая група падпісала дамову:
"Галоўнае — безумоўнае спыненьне агню з 0 гадзін 15 лютага. Яно суправаджаецца адводам цяжкой артылерыі. Яна адводзіцца ад "менскай ліні на 25 км ад украінскіх і сэпаратысяыкіх фармаваньняў, утвараецца буфэрная зона у 140 км для сыстэм залпавага вагню. Мы не пайшлі на статус аўтаноміі для Данбасу і фэдэралізацыі",— сказаў Парашэнка.
Алянд: дамоўленасьці ў Менску — палёгка для Эўропы і надзея для Ўкраіны