Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма, Зурабаў, Тальявіні зноў сустрэнуцца з сэпаратыстамі ў Менску


Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Там ўдакладнілі, што паседжаньне пачнецца ў першай палове дня, удзельнікі кантактнай групы зьбяруцца ў комплексе «Дыпсэрвіс хол» у цэнтры Менска.

У МЗС таксама адзначылі, што фармат пасяджэньня не прадугледжвае ўдзел прэсы. Кантактная група пачала перамовы ў Менску ўчора. У сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы прымаюць удзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўніца старшыні АБСЭ Хайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў, а таксама прадстаўнікі сэпаратыстаў з так званых ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG