Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Мы разьлічваем на ўдзел у саміце Ўсходняга партнэрства на раўнапраўнай аснове


Беларусь разьлічвае на запрашэньне на саміт Усходняга партнэрства, які пройдзе ў траўні ў Рызе, на раўнапраўнай аснове. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Уладзімір Макей у інтэрв’ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказанай ўвечары 8 лютага.

«Вядома, мы разьлічваем на тое, што беларуская дэлегацыя будзе ўдзельнічаць у гэтым саміце, — сказаў кіраўнік МЗС. — Але пры гэтым мы адназначна кажам нашым эўрапейскім партнэрам, што мы павінны быць запрошаныя на раўнапраўнай аснове, мы павінны ўдзельнічаць на раўнапраўнай аснове. Так, каб у адносінах да Беларусі не было ніякай дыскрымінацыі».

Хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ў Рызе, вырашыць Лукашэнка, сказаў Уладзімір Макей.

«Мы ўдзельнічаем у ініцыятыве «Усходняе партнэрства». Мы і будзем удзельнічаць у ёй да таго часу, пакуль будзем бачыць, што яна прыносіць карысьць. Мы ажыцьцяўляем шэраг сумесных праектаў з нашымі эўрапейскімі партнэрамі», — адзначыў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG