Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адправіла на Данбас 170 фураў дапамогі


Калёна з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данбасу выехала з Данскога выратавальнага цэнтру МНС у бок расейска-ўкраінскай мяжы.

Як паведамляецца, у яе складзе больш за 170 аўтамабіляў, якія вязуць звыш 1,5 тысячы тон гуманітарных грузаў.

Гэта ўжо 12-я аўтакалёна МНС з гуманітарнай дапамогай для Данбасу.

Напярэдадні прадстаўнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што гуманітарная дапамога павінна паступаць выключна па ўзгадненьні з украінскім урадам, а папярэднія гуманітарныя грузы, паводле яго слоў, паступалі з грубымі парушэньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG