Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Мэркель: Расея павінна панесьці адказнасьць


Барак Абама і Ангела Мэркель
Барак Абама і Ангела Мэркель

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавалі ў аўторак падчас тэлефоннай размовы сытуацыю ва Ўкраіне.

Лідэры дзьвюх краін выказалі занепакоенасьць з нагоды «значнага росту гвалту», паведамляецца ў заяве Белага дому.

Барак Абама і Ангела Мэркель пагадзіліся з тым, што Расея павінна несьці адказнасьць за падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і невыкананьне сваіх абавязацельстваў у рамках Менскіх дамоўленасьцей. Лідэры дзьвюх краін таксама казалі пра важнасьць хутчэйшага завяршэньня падрыхтоўкі «важкага пакета фінансавай дапамогі» Ўкраіне.

Гутарка двух лідэраў адбыўся праз некалькі гадзін пасьля таго, як кіраўнікі краін-сябраў Эўразьвязу далі ўказаньне міністрам замежных спраў разгледзець магчымасьць увядзеньня новых санкцый супраць Расеі. Такім чынам Эўразьвяз адрэагаваў на новы наступ прарасейскіх баевікоў у Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG