Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры Украіны.
Сяргей Міхалок патлумачыў, што актыўная пазыцыя яго гуртоў адносна падзеяў ва Ўкраіне нэгатыўна і варожа успрымаецца уладамі Беларусі і Расеі. Таму лідэр «Brutto» і яго прадусар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на сталы побыт ва Ўкраіне. Вячаслаў Кірыленка зьвярнуўся з лістом да міністра унутраных спраў Украіны Арсэна Авакава з просьбай як мага хутчэй даць дазвол на сталае пражываньне ва Украіне Сяргею Міхалку і Антону Азізбэкяну.
Разьвітальны канцэрт «Ляпіс Трубяцкі» у Кіеве завяршыў песьняй, якая стала гімнам Украінскай рэвалюцыі — хітом «Воіны сьвятла»