Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна адбудзецца бліжэйшым часам. Заплянавана таксама сустрэча прэм’ер-міністраў дзьвюх краін.
Пра гэта стала вядома 23 студзеня пасьля тэлефоннай размовы Лукашэнкі з Пуціным.
Лукашэнка і Пуцін таксама «шырока абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне ў сувязі зь яе рэзкім абвастрэньнем». Таксама гаворка ішла пра маючую адбыцца сустрэчу прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзыдэнта.
Прэс-служба расейскага прэзыдэнта адзначае, што размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку.