Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белзьнешпрамсэрвіс» зноў пад санкцыямі


Стала вядома, што Дзярждэпартамэнт ЗША яшчэ ў сьнежні абвясьціў пра ўвядзеньне санкцыяў супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» за парушэньне Закону аб нераспаўсюджаньні [зброі] ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.

Стала вядома, што Дзярждэпартамэнт ЗША яшчэ ў сьнежні абвясьціў пра ўвядзеньне санкцыяў супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» за парушэньне Закону аб нераспаўсюджаньні ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.

У законе прадугледжваецца адказнасьць для юрыдычных і фізычнай асобаў за прадстаўленьне альбо набыцьцё тавараў, паслуг і тэхналёгіяў, якія кантралююцца ў рамках міжнародных дамоўленасьцяў, альбо могуць спрыяць распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня ды крылатых і балістычных ракетных сыстэм.

Беларуская дзяржаўная кампанія «Белзьнешпрамсэрвіс», якая ўзначальвае сьпіс, патрапіла пад санкцыі разам з прадпрыемствамі і дзеячамі з Вэнэсуэлы, Ірану, Кітаю, Паўночнай Карэі, Расеі, Судану і Сырыі — усяго ў сьпісе 23 юрыдычныя і фізычныя суб’екты.

Санкцыі прадугледжваюць забарону ўраду ЗША на гандаль таварамі ваеннага прызначэньня зь пералічанымі фірмамі і асобамі, адмову ім у амэрыканскай дзяржаўнай дапамозе, а таксама адмову ад заключэньня зь імі дзяржаўных кантрактаў.

Дзяржаўная кампанія «Белзьнешпрамсэрвіс», паводле ацэнкі незалежных экспэртаў, уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспартэраў зброі зь Беларусі. Спэцыялізуецца на экспартна-імпартных апэрацыях, распрацоўцы ваеннай тэхнікі і яе рамонце. З 2004 году ўжо тройчы трапляла ў цэнтар скандалаў з падазронымі пастаўкамі зброі і падпадала пад санкцыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG