Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Логвінаў просіць дапамогі на выплату штрафу


Ігар Логвінаў
Ігар Логвінаў

Незалежны выдавец Ігар Логвінаў просіць грамадзкасьць дапамагчы грошы на штраф у суме 970 мільёнаў рублёў.

У падтрымку кнігарні «Логвінаў» выступілі пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, філёзаф Валянцін Акудовіч.

Яны сярод іншага зазначылі, што зьбіраюцца арганізаваць дабрачынныя аўкцыёны па зборы сродкаў для «Логвінава».

"Усе мы трое гатовыя стаць за кніжныя прылаўкі, гатовы арганізаваць кніжныя аўкцыёны, гатовыя запрасіць Віктара Шалкевіча ў якасьці дасьведчанага аўкцыёншчыка",— зазначыў Уладзімер Арлоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG