На мерапрыемстве прысутнічаў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які сказаў, што «яны памерлі, каб мы маглі жыць свабоднымі».
Двое паліцыянтаў загінулі падчас нападу на офіс сатырычнага выданьня Charlie Hebdo 7 студзеня, а адну паліцыянтку забіў на наступны дзень нападнік на кашэрную краму ў Парыжы. Іх пасьмяротна ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага легіёну.
Сёньня ж у Ерусаліме адбылося пахаваньне чатырох чалавек, якія загінулі пры нападзе на кашэрную краму. Іх целы зранку даставілі на самалёце ў Ізраіль.
Міністар экалёгіі Францыі Сэгален Руаяль, якая прадстаўляе афіцыйны Парыж на пахаваньні ў Ерусаліме, заявіла, што антысэмітызму няма месца ў францускім грамадзтве.