У Парыжы на Пляц рэспублікі і прылеглыя вуліцы выйшла паўтара мільёна чалавек — гэта самая масавая акцыя ў гісторыі Парыжа.
Больш за тры мільёны чалавек прынялі ўдзел у маршах адзінства ў розных гарадах Францыі, якія адбыліся ў памяць пра ахвяраў нядаўніх тэрактаў, у выніку якіх за тры дні загінулі 17 чалавек.
Шматлікі марш адбыўся ў Парыжы — у ім прынялі ўдзел каля 1,6 мільёна дэманстрантаў. Паводле інфармацыі паліцыі, гэта самая масавая акцыя, якая калі-небудзь адбывалася на вуліцах французскай сталіцы, паведамляе ВВС.
На марш выйшлі людзі рознага ўзросту, прафэсій, з розных сацыяльных груп, пажылыя людзі і дзеці — усё аб’ядналіся, каб выказаць сваю салідарнасьць у барацьбе супраць экстрэмізму і тэрарызму.
У пачатку маршу калёну ўзначалілі лідэры краін і высокапастаўленыя амаль паўсотні дзяржаў.