Кіраўнік францускай дзяржавы падзякаваў 24-гадоваму выхадцу з Малі, мусульманіну Ласану Бацілі ў тэлефоннай размове ў нядзелю.
Бацілі схаваў людзей у падвальным памяшканьні, у маразільнай ўстаноўцы, калі ў краму 9 студзеня уварваўся ўзброены чалавек.
«Я сказаў ім, каб яны паводзілі сябе ціха, не стваралі шуму, інакш іх знойдуць і заб’юць», — успамінае падзеі пятніцы малады чалавек.
Інтэрвію з ім запісаў тэлеканал BFMTV.
Карыстальнікі сацыяльных сетак лічаць, што Ласана Бацілі павінен цяпер альбо атрымаць францускае грамадзянства, альбо яго варта ўзнагародзіць Ордэнам Ганаровага легіёну — вышэйшым знакам афіцыйнага прызнаньня асаблівых заслуг перад Францыяй.
У выніку захопу закладнікаў у гэтай краме ў Парыжы загінулі 4 чалавекі. Нападнік Амэд Кулібалі днём раней, як мяркуецца, які забіў жанчыну-паліцэйскага, быў застрэлены ў перастрэлцы з супрацоўнікамі паліцыі.
Па дадзеных сьледзтва, Кулібалі — супольнік братоў Куашы, якія падазраюцца ў нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo.