Лінкі ўнівэрсальнага доступу

LifeNews запытаў Фядуту, чаму Лукашэнка на сваё месца прапануе Макея


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Як піша Аляксандар Фядута ў сябе ў фэйсбуку, да яго зьвярнуўся нехта, хто прадставіўся журналісткай расейскага прапагандысцкага каналу LifeNews, і папрасіў камэнтар.

«Як нам стала вядома з надзейных крыніц, Аляксандр Лукашэнка ня будзе прымаць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Ён мае намер падтрымаць кандыдатуру Уладзіміра Уладзіміравіча Макея (міністар замежных спраў Беларусі)»

Далей журналістка пытаецца:​

«1. З чым зьвязана такое рашэньне кіраўніка дзяржавы не балятавацца на 5-ы тэрмін? Якія наступствы гэта будзе мець для Расеі і расейска-беларускіх адносін? 2. Хто такі Уладзімір Макей? Ці задаволіць Уладзімір Макей Маскву? Увесь мінулы год ён шмат часу правёў у эўрапейскіх краінах. Ці азначае гэта разварот зьнешняй палітыкі Беларусі? 3. Чаму беларускія ўлады перанесьлі выбары на вясну?​»

Фядута, як піша, адмовіўся даваць камэнтары.​

Чуткі пра тое, што Лукашэнка зьбіраецца перанесьці выбары на вясну і пра Макея як магчымага пераемніка, раней ужо гучалі ў сацыяльных сетках, але не набылі пацьвярджэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG