Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лё Пэн заклікала прыхільнікаў не ісьці на марш адзінства ў Парыжы


Марын Лё Пэн
Марын Лё Пэн

Лідэрка францускіх ультраправых Марын Лё Пен заклікала сваіх прыхільнікаў не прымаць удзел у маршы, які праходзіць у нядзелю ў Парыжы, сказаўшы, што ўрад не дапусьціў яе да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы.

Паводле яе слоў, урад сацыялістаў на чале з Франсуа Аляндам кіруецца фракцыйнымі меркаваньнямі і спрабуе зарабіць палітычныя балы на маршы салідарнасьці з ахвярамі нападу ісламістаў.

Марын Лё Пэн паведаміла, што замест гэтага яна прыме ўдзел у маршы, які пройдзе ў горадзе Бокэр на поўдні Францыі, дзе ўзначалены ёю Нацыянальны фронт мае магутную падтрымку, — паведамляе Бі-бі-сі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG