У Маскве на Манежнай плошчы ўчора падчас традыцыйных суботніх адзіночных пікетаў былі затрыманыя два актывісты — Уладзімір Іёнаў і Марк Гальперын. Як паведамляе «ОВД-Інфо», Іёнаў падчас затрыманьня трымаў плякат, на якім было напісана «Je suis Charlie».
Актывісты былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі, пасьля складаньня пратаколаў яны былі адпушчаныя. Як паведаміў «ОВД-Інфо» Гальперын, у пратаколах абодвум напісалі, што іх затрымалі з плякатамі «Я — Шарлі».
Акцыя салідарнасьці з журналістамі францускага часопіса Charlie Hebdo, які зазнаў тэрарыстычную атаку, прайшла ў суботу і ў Пецярбургу. Пра гэта паведаміла карэспандэнт Радыё Свабода.
7 студзеня ў Парыжы пры нападзе на сатырычны часопіс Charlie Hebdo загінулі 12 чалавек, у тым ліку восем журналістаў.