Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод забітых у Парыжы — муж беларускі


Сярод забітых ў сераду падчас нападу на рэдакцыю францускага сатырычнага часопісуCharlie Hebdo — падарожнік, фатограф і журналіст Мішэль Рэно, ураджэнец гораду Клермон-Фэран, пабраціма Гомеля.

Як піша газэта «СБ. Беларусь Сегодня», Мішэль Рэно быў жанаты з гамельчанкай, сястрой Ніны Раманавай, рэдактара міжнароднага аддзела гэтага выданьня. У 2009 годзе ў гомельскай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі прайшла яго пэрсанальная фотавыстава «Падарожжа вакол сьвету ў 80 фотаздымках».

Падчас нападу на парыскі офіс сатырычнага выданьня Charlie Hebdo ў сераду былі забітыя 12 чалавек. Паліцыя вядзе перасьлед падазраваных, якія ўзялі прынамсі аднаго закладніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG