Андрусь Такінданг віншуе беларусаў з праваслаўным Раством (або Калядамі), заклікае забыць на ўсе крыўды, пакінуць звады і атрымліваць задавальненьне ад цудоўнай беларускай традыцыі адзначаць гэтае сьвята двойчы:
«Гэта калядка пра тое, што беларусы жывуць і радуюцца, насуперак пагрозам і крызісам. У гэтым галоўны пасыл гэтай песьні: на Беларусі жывуць людзі розных поглядаў, веравызнаньняў, перакананьняў, але пакуль мы жывем на гэтай зямлі, усе мы зьяўляемся беларусамі», — адзначыў Андрусь Такінданг.