Паводле відавочцы, у памяшканьне, дзе месьціцца рэдакцыя часопісу Charlie Hebdo, увайшлі некалькі мужчын у чорных капюшонах, узброеных аўтаматамі Калашнікава, праз некалькі хвілін пачуліся стрэлы, затым гэтыя людзі выбеглі з будынка. У лістападзе 2011 году ў рэдакцыю «Шарль Эбдо» кінулі запальную бомбу — пасьля публікацыі на вокладцы часопісу карыкатуры на прарока Мухамэда.