У Горадні абвешчана: хто ў Новы год ня піў, пабягуць першага па «сьцяжыне здароўя» тры кілямэтры. У здаровым целе здаровы дух!
Залатыя словы, але падазраю: сьпіс удзельнікаў абавязкова існуе. Самі масы на заклік могуць не адгукнуцца, і што рабіць тады са справаздачай? Значыць, патрабаваць «дыхні» перад забегам ніхто ня будзе. Але няхай бягуць, калі ўзьнімаў келіх, значыць, здароўе ёсьць.
Сам я ў рот ня браў, але масавых мерапрыемстваў пазьбягаю. І на ёлку не пайшоў. Натоўп правярае па чарзе міліцыя: што ў цябе ў кішэнях? І навагодняя хвоя перад носам статуі Леніна пастаўлена.
Люблю Новы год у Варшаве, там усё свабодна.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.