Ялінка-стайл сёлета — усё яшчэ вобразы мужных супэргерояў і казачных прынцэс, але вышыванкавы трэнд не абмінуў і дзетак у гэтым сэзоне.
Лён і маляўнічыя вышыванкавыя ўзоры, якія і раней заўсёды прысутнічалі на навагодніх дзіцячых тусоўках супольнасьці беларускамоўных сем’яў «Нашы дзеткі», цяпер сталі яшчэ больш выразнымі.
Калядная каза і Сьвяты Мікалай у фотарэпартажы з навагодняй «Ялінкі».
Фота Generation.by.