Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр скокнуў на 770 рублёў, эўра — на 940


Рубель здаў да амэрыканскай валюты на 7%.

У панядзелак, 29 сьнежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках даляр умацаваўся адразу на 770 рублёў і складае 11800, курс эўра вырас на 940 рублёў — да 14380, расейскі рубель вырас з 202,5 да 206 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у сераду, 24 сьнежня, даляр умацаваўся на 80 рублёў і складаў 11030, расейскі рубель зьнізіўся з 202,5 да 202 беларускіх рублёў. Таргі па эўра не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складаў 13400 рублёў.

На мінулым тыдні ў Нацбанку зьмянілася кіраўніцтва. На месца Надзеі Ермаковай прыйшоў Павел Калавур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG