Раней у Бакінскім бюро радыёстанцыі прайшоў ператрус, некаторыя супрацоўнікі былі дапытаныя.
Як паведамляецца на сайце «Радыё Азадлыг», офіс апячатаны супрацоўнікамі генпракуратуры, пры гэтым сьледчы Сенан Пашаеў адмовіўся перадаць прадстаўнікам радыёстанцыі якія-небудзь дакумэнты аб рашэньні ўладаў зачыніць бюро.
Падчас ператрусу супрацоўнікі пракуратуры ўзламалі сэйф, забралі пячаткі і дакумэнты. Таксама былі канфіскаваныя карты памяці, кампутары, два ноўтбукі, фотаапараты і відэакамэры.
Ад работнікаў бюро запатрабавалі пакінуць офіс.
Раней іх усіх некалькі гадзінаў пратрымалі ў адным з памяшканьняў, забараніўшы карыстацца тэлефонамі і кампутарамі.
Як паведаміў дырэктар «Радыё Азадлыг» Кенан Аліеў, раніцай у пятніцу ня менш за дзесяць прадстаўнікоў генпракуратуры ў суправаджэньні паліцыянтаў ўварваліся ў офіс арганізацыі і заявілі, што ў іх ёсьць рашэньне суда аб закрыцьці бюро.
Паводле іх словаў, сьледчыя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках расьсьледаваньня дзейнасьці «Радыё Азадлыг» як некамерцыйнай арганізацыі, якая фінансуецца з-за мяжы.
Кіраўнік прэс-службы Генэральнай пракуратуры Эльдар Султанаў заявіў мясцоваму агенцтву «АПА», што ператрус зьвязаны з крымінальнай справай, якую разглядае Сьледчае ўпраўленьне па асабліва цяжкіх злачынствах.
Адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч расцаніў дзеяньні азэрбайджанскай генпракуратуры як «адкрытае парушэньне міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў Азэрбайджану»