Пасьля рашэньня ўвесьці 30-працэнтны збор пры продажы валюты насельніцтву, рынак наяўных валют зрабіўся неліквідным. Для таго, каб яго рэанімаваць, Нацбанк рэкамэндаваў беларускім банкам зрабіць курс куплі валюты вышэйшым, чым курс продажу. Пры гэтым продаж адбываецца па курсе, які на 30 працэнтаў вышэйшы за выдрукаваны на таблё.
Банкі набываюць даляры па курсе 13770–13800 беларускіх рублёў, за эўра даюць каля 16900 рублёў. Курс для продажу не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднімі днямі: 11145 рублёў за даляр і 13665 рублёў за эўра, аднак пры набыцьці валюты дадаткова трэба заплаціць 30 % збор ад сумы.
Ці дапаможа такі захад вярнуць валюту ў абменьнікі, у інтэрвію Свабодзе разважае эканаміст Сяргей Чалы:
Вядома, гэта чарговая мыліца. Задача гэтых крывых рашэньняў, якія былі зробленыя цягам апошніх дзён, — працягваць рабіць выгляд, што афіцыйны курс не зьмяніўся, ствараць ілюзію адсутнасьці дэвальвацыі.
«Вядома, гэта чарговая мыліца. Задача гэтых крывых рашэньняў, якія былі зробленыя цягам апошніх дзён, — працягваць рабіць выгляд, што афіцыйны курс не зьмяніўся, ствараць ілюзію адсутнасьці дэвальвацыі. Прыняўшы няўдалае рашэньне, улады спрабуюць выпраўляць яго негатыўныя пабочныя эфэкты. Зразумела, што калі ўвялі 30-працэнтны збор зь фізычных асобаў, валютны рынак стаў неліквідным. Таму што 30 працэнтаў розьніцы паміж курсамі куплі і продажу азначаюць, што карыстацца афіцыйным рынкам няма ніякага сэнсу».
Паводле Сяргея Чалага, новая схема, пры якой розьніца паміж курсам куплі і продажу складае 5 працэнтаў, можа працаваць толькі ў тым выпадку, калі банкі ня будуць набываюць валюту на біржы.
Калі банкі будуць набываць валюту на біржы, яны будуць плаціць 30-працэнтны падатак, які пойдзе ў бюджэт дзяржавы.
«Калі банкі будуць набываць валюту на біржы, яны будуць плаціць 30-працэнтны падатак, які пойдзе ў бюджэт дзяржавы. Гэта прынясе банкам вялікія страты. Ім застаецца набываць валюту ў насельніцтва. Таму што ў такім выпадку 30-працэнтны збор, які плацяць пры куплі, застаецца ў банку. Кажучы іншымі словамі, рынак будзе працаваць прыкладна так, як вясной 2011 году — у рэжыме нулявога сальда: колькі насельніцтва здае, столькі ў абменьніках і прадаецца. Цяпер у абменьніках пакуль няма валюты з той прычыны, што людзі яе не прынесьлі ў банкі», — кажа Сяргей Чалы.
Ці панясуць людзі валюту ў абменьнікі па новым курсе 13800 за даляр і 16800 за эўра, залежыць ад курсу на «чорным» рынку, лічыць Сяргей Чалы:
Усё залежыць ад таго, ці палічаць людзі, што „чорны“ курс прыкладна адпавядае афіцыйнаму плюс 30 працэнтаў.
«Усё залежыць ад таго, ці палічаць людзі, што „чорны“ курс прыкладна адпавядае афіцыйнаму плюс 30 працэнтаў. Калі ж людзі будуць лічыць, што на самай справе валюта каштуе даражэй, то будзе сытуацыя траўня 2011 году — калі шматступеньчатая дэвальвацыя была зробленая, але недастаткова для таго, каб дасягнуць курсу „чорнага“ рынку».
На думку эканаміста, ніякія адміністрацыйныя рашэньні не рэанімуюць прыбіты 30-працэнтным разыходжаньнем курсаў рынак наяўнай валюты:
Зараз гэта нават рынкам цяжка назваць, бо на сапраўдным рынку ваганьні курса вызначаюцца рынкавым спосабам, а не адміністрацыйнымі рашэньнямі.
«Зараз гэта нават рынкам цяжка назваць, бо на сапраўдным рынку ваганьні курса вызначаюцца рынкавым спосабам, а не адміністрацыйнымі рашэньнямі. Трэба ўлічваць, што адміністрацыйныя абмежаваньні заўсёды вельмі шкодныя, яны заўсёды нясуць дадатковыя страты для эканомікі і яе суб’ектаў. Шлях адміністрацыйных абмежаваньняў можа быць якім заўгодна доўгім, да тых часоў, пакуль мы ня дойдзем да абсалютнага маразму, як гэта было ў 2011 годзе, калі ўжо ніякі рынак не працаваў, і гучалі прапановы выдаваць валюту насельніцтву па заявах, калі каму трэба паехаць на пахаваньне сваяка за мяжу. Цяпер да такога яшчэ дастаткова далёка, але лёгіка адміністрацыйных абмежаваньняў заўсёды такая: рашэньне, якое не вырашае праблему ў прынцыпе, цягне за сабой наступствы, якія толькі пагаршаюць сытуацыю. Каб прыбраць наступствы, неабходныя чарговыя адміністрацыйныя захады».
Сяргей Чалы выказаў меркаваньне, што недахоп валюты і вялікая розьніца паміж афіцыйным і «чорным» курсам можа працягвацца, як і ў 2011 годзе, каля 6-7 месяцаў. Пераломным момантам, які прымусіць уладаў «адпусьціць» курс і збалянсаваць яго ў адпаведнасьці з рынкавымі законамі, будзе недахоп валюты на крытычны імпарт, у тым ліку на мэдыкамэнты, і на аплату замежных энэрганосьбітаў.
Спадар Чалы мяркуе, што як у 2011 годзе, такая сытуацыя працягнецца каля паўгоду.