Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк забараніў абменьнікам павышаць курс даляра, але 30%-камісію захаваў


Нацбанк РБ вярнуў вядомае ўжо абмежаваньне на ўсталяваныя банкамі курсы абмену наяўнай (безнаяўнай) валюты ў выглядзе «афіцыйны курс НБРБ +/- 2%».

Такім чынам, максымальны курс продажу наяўнага даляра не павінен перавышаць 11108 рублёў. Аднак ня варта забываць, што ёсьць яшчэ і ўведзены ўчора 30% падатак (збор) на куплю валюты, піша АФН.

Зрэшты, пакуль усе гэтыя курсы і абмежаваньні не дастасаваныя на практыцы па тэхнічных прычынах: банкі ня могуць прадаваць валюту з-за адсутнасьці неабходных зьмяненьняў у праграмным забесьпячэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG