Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыну Моцную асудзілі на чатыры гады

абноўлена

Ірына Моцная
Ірына Моцная

Клімавіцкі суд пакараў чатырма гадамі калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму шматдзетную маці, былую выхавацельку прытулку сямейнага тыпу Ірыну Моцную. Яе прызналі вінаватай у парушэньні трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Паводле судовага выраку Ірына Моцная злоўжывала правамі апекуна, ужывала катаваньні непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца ў залежным стане ды незаконна пазбаўляла свабоды людзей. Жанчыну ўзялі пад варту ў залі суду.

Суд над Ірынай Моцнай быў закрытым. Вядома, што супраць яе сьведчылі чыноўнікі райвыканкаму, супрацоўнікі клімавіцкай міліцыі і трое дзетак, якімі апекавалася ў прытулку сям’я Моцных. У двух дзяўчынак экспэрты выявілі прыкметы пабояў. Двое дарослых дзяцей адмовіліся даваць паказаньні супраць прыёмнай маці. Падчас папярэдняга сьледзтва заявілі, што лічаць яе сваёй мамай.

Чаму судзьдзя Алег Галачэўскі ня выкарыстаў у дачыненьні да жанчыны, якая раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасьці, адтэрміноўку пакараньня, ці ўмоўнае пакараньне невядома. Пасьля агучваньня прысуду падрыхтаваная касацыйная скарга.

Сын Ірыны Моцнай Дзьмітры лічыць вырак несправядлівым. Ён зьвяртае ўвагу на парушэньні падчас суду і лічыць, што справа разгледжана не аб’ектыўна:

«Маці далі пакараньне па максымуме, але ж дзеці не атрымалі ніякіх траўмаў — ні маральных, ні фізычных. Калі і было нейкае парушэньне зь яе боку ў выхаваньні прыёмных дзяцей, то даваць за гэта чатыры гады — гэта жорстка. Не ўлічылі, што ў яе многа хваробаў. Ніякай ляяльнасьці да яе не было. Суд ня ўлічыў, што яна была ў цяжкой эмацыйнай абстаноўцы, бо ў яе памёр муж. Я ня ведаю, ці перажыве яна такое пакараньне», — камэнтуе вырак Дзьмітры.

Сям’я Моцных да сёлетняга ліпеня апекавалася шасьцю прыёмнымі дзецьмі. Як казала Ірына Моцная, стварыць прытулак, які стаў першым у раёне, прапанавалі ёй самі чыноўнікі. Праблемаў з выхаваньнем прыёмнай дзятвы ў яе не было. Зьявіліся яны, калі муж скончыў жыцьцё самагубствам. Да гэтага яна скардзілася памочніку прэзыдэнта, што мясцовае чынавенства не дапамагае прытулку ў вырашэньні гаспадарчых праблемаў.

«За тое, што яна скардзілася вышэйшай уладзе яе цяпер пакаралі такім чынам. Навідавоку — перасьлед. Яе хочуць проста зьнішчыць, каб яна села і маўчала. Маглі даць умоўна, маглі даць адтэрміноўку, але гэтага не было зроблена. Падчас суда яе затрымлівалі і абшуквалі, як я разумею, каб запалохаць. Дагэтуль у міліцыі застаюцца яе асабістыя рэчы», — зазначае Дзьмітры.

Дагэтуль клімавіцкая міліцыя адмаўляе факт затрыманьня Ірыны Моцнай на пачатку сьнежня. Між тым пасьля некалькі гадзін знаходжаньня ў пастарунку жанчыну забралі ў бальніцу з-за гіпэртанічнага крызу.

Падзеі вакол прыёмнай сям’і Моцных атрымалі шырокі грамадзкі розгалас, калі ў справу ўмяшаліся міліцыянты. 25 ліпеня Ірыну, яе непаўналетняга прыёмнага гадаванца Аляксандра, а таксама роднага сына Віталя, якому надзявалі кайданкі, ды дачку Натальлю затрымалі супрацоўнікі міліцыі на зварот аддзелу адукацыі. Паводле якога, як высьветлілася пазьней у судзе, прыёмных дзяцей Ірына Моцная нібыта зьбіралася вывезьці за межы Беларусі. У міліцыі затрыманыя прабылі больш за дзесяць гадзін. На саму ж Моцную склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня за незаконнае ўтрыманьне прыёмных дзяцей. За гэта Клімавіцкі суд пакараў жанчыну штрафам у 750 тысяч рублёў. Справа на гэтым аднак ня скончылася. Пасьля трох месяцаў Ірыну Моцную асудзілі да калёніі.

Паводле беларускага заканадаўства, калі памірае адзін з карміцеляў, дзіцячы дом сямейнага тыпу расфармоўваецца. У выпадку з Моцнай у загадзе аб скасаваньні зь ёй працоўных адносінаў названая яшчэ адна прычына — «амаральны ўчынак, несумяшчальны з выкананьнем абавязкаў выхавацелькі».

Раней Ірына Моцная ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці — на зварот з аддзелу адукацыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG