Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкада лесу, або 100 словаў пра здраду


Адольф Шродтэр, «Дон Кіхот чытае раманы», 1834
Адольф Шродтэр, «Дон Кіхот чытае раманы», 1834

У замежнай кніжцы са смачным загалоўкам «Забойцы бяз твару» я даходжу да фразы bulorna och skrubbsåren lyste röda, у якой не разумею двух пачатковых назоўнікаў.

Мне хапае ўсяго 5 сэкундаў, каб укляпаць гэтую фразу ў Google Translate і прасьвятліцца: bumps and abrasions shone red.

Пяць папяровых перакладных і тлумачальных слоўнікаў швэдзкай мовы на паліцы глядзяць на мяне з запыленым пузатым дакорам: я здрадзіў ім дазваньня, узяўшы сабе ў памочнікі машыну, робата.

Мне сапраўды шкада, што так атрымалася. Але я ўжо ў такім узросьце, калі грэх раскідацца сваім часам. І калі сапраўды хочацца пашкадаваць лес.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG