Кандрацьеў, НТВ: «25 год падзеньня Бярлінскага муру мы адзначылі. Вы самі былі сьведкам гэтых падзеяў. Вось у гэты год узводзіцца нябачны мур адчужэньня, падазронасьці. Куды можа гэта завесьці? Некаторыя кажуць ужо пра парог новай халоднай вайны? Ці мы будзем жыць у міры?»
«Мы ня зараз гэта бачым. Хіба нам не казалі, што ня будзе пашырэньня НАТО на ўсход? Але яно пайшло імгненна. Дзьве хвалі пашырэньня. Ніхто не спыніўся. Нашыя партнэры не спыніліся. Яны вырашылі, што яны пераможцы, імпэрыя, а ўсе астатнія — васалы, і іх трэба „даціскаць“.
Нашая пазыцыя, у тым ліку і па Ўкраіне, мусіць даць зразумець нашым партнэрам — трэба спыніць будаваць гэтыя сьцены».
Андрэй Калесьнікаў, «Коммерсант»: На пачатку 2012 году ў адным з вашых перадвыбарчых артыкулаў, вы працытавалі Аляксандра Гарчакова «Краіна засяроджваецца». Што зараз адбываецца з краінай? Што яна робіць? Яна па-ранейшаму засяроджваецца? Ці можа ўжо трэба расслабіцца?
«Працаваць трэба. Тут мала што памянялася. Больш таго, сёньняшнія ўмовы падштурховаўюць да таго, каб быць больш эфэктыўнымі. Пераходзіць на інавацыйныя шляхі разьвіцьця. Трэба павялічыць льгаціраваньне вытворчай часткі. Падымаць рэгіёны РФ, якія патрабуюць асаблівай увагі.
Я ў пасланьні выклаў цэлую праграму таго, што мы мусім зрабіць. І падаткавыя вакацыі, і ільготы для малога бізнэсу. Нам трэба працягваць гэтае засяроджваньне і падмацаваць яго канкрэтнай працай».
Аляксандр Гамаў, Камсамольская праўда: Усе чакалі зь якім настроем прыйдзе Ўладзімер Пуцін. Вы прыйшлі, пару разоў усьміхнуліся. Дзякуй вам за ваш аптымізм. Пытаньне: Ці зможам мы выкарыстаць цяперашні крызіс у добрых мэтах? Зьлезьці з іглы, перабудаваць эканоміку? Вы ж добра разумееце, што галоўная небясьпека — забюракратызаванасьць усіх важных рашэньняў, у тым ліку і прэзыдэнцкіх. Ці ёсьць у вас упэўненасьць, што вашыя рашэньні будуць выкананыя, і аптымізм будзе пацьверджаны рэальнымі крокамі?
«Упэўненасьць дае страхавы поліс. Што тычыцца забюракратызаванасьці, то калегі з ЭЗ вам распавядуць пра бюракратыю ў Брусэлі. Нашыя бюракраты яшчэ адпачываюць у параўнаньні зь імі.
Грошы трэба ўкладаць у іншыя галіны. Так, будзе больш складана. Трэба будзе вырашаць сацыяльныя пытаньні, як гэта ні складана. Мы можам гэта зрабіць. Але трэба скарыстацца гэтай сытуацыяй, каб стварыць умовы для вытворчасьці і дывэрсыфікацыі эканомікі.»
Першае пытаньне задае журналіст крамлёўскага пула Церахаў: «Нават у ЦБ кажуць, што ў страшным сьне ня бачылі такой сытуацыі. Як вы думаеце, за гэтыя два гады мы пройдзем гэты фінансавы крызіс?»
«Сытуацыя можа выправіцца і раней. Шмат фактараў няпэўнасьці. Можна як заўгодна гэта называць, але я ясна сказаў, што ЦБ і ўрад у цэлым дзейнічаюць адэкватна. Мой аптымізм заснаваны на тым, што эканоміка будзе непазьбежна адаптоўвацца да ўмоваў працы ў сытуацыі нізкіх цэнаў на энэрганосьбіты. Гэта непазьбежна. ЦБ падняў ключавую стаўку рэфінансаваньня. Трэба, каб стабілізаваць нацыянальную валюту, трохі зажаць рублёвую ліквіднасьць, даць доступ удзельнікам банкаўскай дзейнасьці да валютнай ліквіднасьці. Не раздаваць золатавалютны рэзэрвы і не паліць іх на рынку, а ісьці па прадстаўленьню крэдытных рэсурсаў.
Усё робіцца правільна, але трэба рабіць гэта на паўкрокі хутчэй».
Сёньняшняя сытуацыя справакаваная зьнешнімі фактарамі, — лічыць Уладзімер Пуцін. – На яе ўплываюць зьнешнеэканамічныя фактары, найперш цана на нафту, а пасьля і на газ. Лічу, што Цэнтральны банк і ўрад прымаюць адэкватныя меры.
Мы зьбіраемся прымаць меры, якія пасьпяхова выкарыстоўвалі ў 2008 годзе. Безумоўна, калі сытуацыя будзе захоўвацца, нам давядзецца нешта скарачаць.
Гады праз два пачнецца рост сусьветнай эканомікі, — лічыць Уладзімер Пуцін. – За гэты час нам ўдасца шмат чаго зрабіць па дывэрсыфікацыі нашай эканомікі.
Мы будзем выконваць усе нашыя сацыяльныя абавязальніцтвы, абапіраючыся на тыя рэзэрвы, якія мы маем.
Рэзэрвы ЦБ 419 млрд даляраў, — нагадвае Пуцін. Рэзэрвы ўрада падрасьлі прыблізна на 2,5 трлн рублёў.
Непазьбежна сытуацыя вернецца ў нармальнае рэчышча, — заключыў свой выступ Уладзімер Пуцін.
Прэсавая канферэнцыя пачалася з выступу Ўладзімера Пуціна.
Расейскі прэзыдэнт адзначыў, што рост ВУП за 10 месяцаў бягучага года склаў 0,7 (можа 0,6 працэнтаў). Пахваліўся ростам сальда гандлёвага балянсу, паскарэньнем росту прамысловай вытворчасьці. Зазначыў, што беспрацоўе на нізкім узроўні, а сёлета быў рэкордны ўраджай.
Нягледзячы на ўсе турбулентнасьці на фінансавым рынку, фінансавы бюджэт будзе складзены з прафіцытам, — заявіў Уладзімер Пуцін
Курсы валют на момант пачатку прэс-канфэрэнцыі: даляр - 61.02, эўра - 75.23.